~~META: title = Янка Купала — Над калыскай &keywords = люлі, маленькі, вялікім, вырасцеш, забудзься, слова, песню &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Над калыскай" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Над калыскай ====== Калыхала маці сына\\ У калысцы у ліповай\\ I пяяла яму песню\\ Вось як тутка, слова ў слова:\\ \\ – Люлі, люлі, мой маленькі!\\ Спі і сні вясёлкі-гулі,\\ Як жа вырасцеш вялікім, –\\ Не забудзься ты матулі.\\ \\ Люлі, люлі, мой маленькі!\\ Спі, злажыўшы ўкрыж далонкі,\\ Як жа вырасцеш вялікім, –\\ Не забудзься ты старонкі.\\ \\ Люлі, люлі, мой маленькі!\\ Спі, як кветка напрадвесні,\\ Як жа вырасцеш вялікім, –\\ Не забудзься гэтай песні.\\ \\ Люлі, люлі, мой маленькі,\\ Набірайся моцы, сілы,\\ Як жа вырасцеш вялікім, –\\ Не забудзь маей магілы.\\ \\ Люлі, люлі, мой маленькі!..\\ . . . . . . . . . .\\ Сын павырас, на лес гледзя,\\ А ці помніць песню маткі, –\\ Запытайся ў суседзяў.\\ \\ 1919 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-сын-і-маці]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-сыны]] * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-бацька-і-сын]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-у-калыханку-сыну]]