~~META: title = Янка Купала — Мая малітва &keywords = малітва &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Мая малітва" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Мая малітва ====== Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,\\ Распетаю буду маліцца душой,\\ Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі\\ Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.\\ \\ Я буду маліцца да яснага сонейка,\\ Няшчасных зімой саграваць сірацін,\\ Прыветна па збожных гуляючы гонейках,\\ Часцей заглядаці да цёмных хацін.\\ \\ Я буду маліцца да хмараў з грымотамі,\\ Што дзіка над намі гуляюць не раз,\\ Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі,\\ Градоў, перуноў не ссылалі падчас.\\ \\ Я буду маліцца да зорак і жаліцца,\\ Што гасяць сябе надта часта яны,\\ Бо чуў, як якая з неба з іх зваліцца,\\ З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.\\ \\ Я буду маліцца да нівы ўсёй сілаю,\\ Каб лепшаю ўродай плаціла за труд,\\ Збагаціла сельскую хату пахілую,\\ Надзеі збытымі убачыў наш люд.\\ \\ Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,\\ Распетаю буду маліцца душой,\\ Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі\\ Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.\\ \\ 1906 \\ 1. Запаветнае жаданне паэта выказана ў наступных радках: Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,\\ Распетаю буду маліцца душой.\\ Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі\\ Не вылі над роднай зямлёй, нада мной. \\ 2. У сваёй малітве [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] просіць аб лепшай долі свайму народу, Бацькаўшчыне: «каб чорныя долі ...не шалелі над роднай зямлёй...», каб прырода давала болей ясных і цёплых дзён «няшчасных зімой саграваць сірацін», каб не было грымот і перуноў, каб менш памірала людзей, каб ураджаі былі вялікімі і давалі народу жыць бязбедна.\\ 3. Паэт ажыўляе старажытную язычніцкую традыцыю беларускага народа пакланяцца прыродзе, стыхіям.\\ 4. Ніва – сімвал ураджаю, урадліваеці зямлі, ад яе цалкам залежыць жыццё селяніна. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-малітва]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]] * [[слоўнік/малітва]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вячэрняя-малітва]]