~~META: title = Янка Купала — Мая вера &keywords = не веру &abstract = Адказы на пытанні да верша Янкі Купалы "Мая вера" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Мая вера ====== Не веру ідалам паганым,\\ Што выразаюць разьбяры,\\ Бажкам не веру маляваным,\\ Што мажуць фарбай маляры.\\ \\ Не веру купленым прарокам,\\ Што з казальніц за грошы лгуць\\ І сочаць прагавітым вокам,\\ Скуль больш чырвонцаў ім нясуць.\\ \\ Не веру ў фокуснікаў цуды\\ Усіх народаў і вякоў,\\ Што ў ход пускаюць хітра ўсюды\\ Туман на цёмных слепакоў.\\ \\ Не веру ў каменны багоўні,\\ Ў людской асвенчаны крыві,\\ Дзе толькі вяжуць, бы ў прыгоне,\\ Жывому духу ланцугі.\\ \\ Ні за якую плату, меру\\ Не дамся гэтай варажбе...\\ Ў народ і край свой толькі веру\\ І веру ў самаго сябе.\\ \\ 1918 \\ 1. Кампазіцыйная будова верша адметная выкарыстаннем [[слоўнік/анафара|анафар]] «не веру...». Чатыры першыя страфы пачынаюцца аднолькава з адмоўнага выразу і ўяўляюць сабой пералік самых розных недабразычліўцаў народа, якім нельга даваць веры:\\ Не веру ідалам паганым...\\ Не веру купленым прарокам...\\ Не веру ў фокуснікаў цуды...\\ Не веру ў каменны багоўні...\\ \\ 2. Вобразы-[[слоўнік/сімвал|сімвалы]] хлусні, ашуканства – ідалы паганыя, бажкі маляваныя, купленыя прарокі, каменныя багоўні і г. д.\\ 3. Упершыню гэты верш быў надрукаваны ў зборніку «Зажынкі» ў 1918 годзе. Рэвалюцыйныя падзеі вызначылі змест верша. Паэт верыць у свой народ, у ягоную будучыню. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]]