~~META: title = Янка Купала — Мароз &keywords = хадзіце, госці &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Мароз" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Мароз ====== Іду я, сняжысты, ўсясільны,\\ Па сцежках-пуцінах пустых,\\ І ночкай, і днём безупынна\\ Пільную абшараў сваіх.\\ \\ Бязмежна, ўладарна паную\\ Пад сховаю пушчавых вех,\\ Каронаю бор мне зялёны,\\ А тронам-пасадам бел-снег.\\ \\ Палац мой – лес буйны, вяцвісты\\ Ірдзіцца брыльянтамі скрозь,\\ Мне воўк і мядзведзь у паслугах,\\ Мне служаць вавёрка і лось.\\ \\ Як пухам, сняжком пасыпаю\\ І хвою, і ёлку, і клён;\\ Хто ў госці ка мне забярэцца,\\ Тулю тых, галублю іх сон.\\ \\ І казкі шапчу ім аб шчасці,\\ І цемру зганяю з вачэй...\\ Хадзіце, хадзіце к Марозу!\\ Хадзіце у госці хутчэй!\\ \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз]] * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-новы-год]] * [[ibdc.ped>прывакзальная-плошча]] * [[ibdc.ped>аер]]