~~META: title = Янка Купала — Зімовая ноч &keywords = даедзе &abstract = Верш Янкі Купалы "Зімовая ноч" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Зімовая ноч ====== Каля зоркі зорка\\ Уніз глядзіць, мігціць;\\ Каля горкі горка\\ Снегам зіхаціць.\\ \\ На гасцінцы скрогат,\\ На прысадах інь,\\ Чутна воўчы рогат...\\ Глуш, дзе вокам кінь.\\ \\ Цягнецца каняжка,\\ Сані – за канём;\\ Янка пад сярмяжкай\\ На санях клубком.\\ \\ Сіверна, марозна,\\ Забірае дрож,\\ Пырхае трывожна,\\ Толькі жыў гнядош.\\ \\ Неба залаціцца,\\ Пад санямі шум;\\ Многа Янцы сніцца\\ Ў гэту ночку дум...\\ \\ Аб спакойнай вёсцы,\\ Аб кутку сваім,\\ Аб вясне, аб сонцы,\\ Аб жыцці другім.\\ \\ Міла ў думках брэдзе,\\ Цешыцца праз сон,\\ Але ці даедзе?\\ Ці даедзе ён?..\\ \\ 1909 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>веснавая-ноч]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-ноч]] * [[ibdc.ped>начное-жыццё]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-сон-у-лесе]]