творы:янка-купала:янка-купала-жніво
Гэта старая версія дакумента!
Янка Купала — Жніво
Наспелая постаць шчаслівых пасеваў
За вёскай, на сонным лясоў рубяжы,
Ссівелы ўжо колас схінула к мяжы
У сумным шаптанні: «Дзе, жнеі мае вы?»
І жнеі сышліся. – Направа, налева
Кладучы ў снапы каласы-старажы,
Зашасталі глуха сярпы, як нажы,
Пад жніўныя вечна старыя напевы.
Спагадная, нудная песня плыве,
Губляючы ў пушчы свае пералівы,
У шэлестах белага коласу нівы.
Плыве гэта песня ка мне і заве,
І ў сэрцы звініць, як каса у траве:
«Ты так жа, брат, сееш… а дзе тваё жніва?»
1910
Падобныя старонкі
- санет
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
- вянок-санетаў
творы/янка-купала/янка-купала-жніво.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1