~~META: title = Янка Купала — Жніво &keywords = напевы, жніва &abstract = Чытаць санет Янкі Купалы "Жніво" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Жніво ====== Наспелая постаць шчаслівых пасеваў\\ За вёскай, на сонным лясоў рубяжы,\\ Ссівелы ўжо колас схінула к мяжы\\ У сумным шаптанні: «Дзе, жнеі мае вы?»\\ \\ І жнеі сышліся. – Направа, налева\\ Кладучы ў снапы каласы-старажы,\\ Зашасталі глуха сярпы, як нажы,\\ Пад жніўныя вечна старыя напевы.\\ \\ Спагадная, нудная песня плыве,\\ Губляючы ў пушчы свае пералівы,\\ У шэлестах белага коласу нівы.\\ \\ Плыве гэта песня ка мне і заве,\\ І ў сэрцы звініць, як каса у траве:\\ «Ты так жа, брат, сееш... а дзе тваё жніва?»\\ \\ 1910 ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/санет]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]]