творы:янка-купала:янка-купала-жняя
Гэта старая версія дакумента!
Янка Купала — Жняя
Як сама царыца
Ў залатой кароне,
Йдзе яна ў вяночку
Паміж спелых гоняў.
З каласкоў вяночак –
Моладасці сведка –
На ёй зіхаціцца,
Як у садзе кветка.
На грудзях шчаслівых
Каптанок ружовы,
У руцэ сярпочак
Зублены, сталёвы.
Вецер абнімае
Стан яе дзявочы,
Сонца ёй цалуе
Шыю, твар і вочы.
Каласкі хінуцца
Перад ёй паклонна,
Дзівіцца ігруша
На мяжы зялёнай.
А яна – царыца –
Весела, шчасліва
Карануе песняй
Залатое жніва.
Смела йдзе у сонцы
Ўся сама – як сонца,
Гэта жнейка наша
У нашаей старонцы.
1911
Падобныя старонкі
- янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
- янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп
- янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы
- янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
- янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц
творы/янка-купала/янка-купала-жняя.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1