~~META: title = Янка Купала — Жняя &keywords = царыца, йдзе, сонца &abstract = Верш Янкі Купалы "Жняя" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Жняя ====== Як сама царыца\\ Ў залатой кароне,\\ Йдзе яна ў вяночку\\ Паміж спелых гоняў.\\ \\ З каласкоў вяночак –\\ Моладасці сведка –\\ На ёй зіхаціцца,\\ Як у садзе кветка.\\ \\ На грудзях шчаслівых\\ Каптанок ружовы,\\ У руцэ сярпочак\\ Зублены, сталёвы.\\ \\ Вецер абнімае\\ Стан яе дзявочы,\\ Сонца ёй цалуе\\ Шыю, твар і вочы.\\ \\ Каласкі хінуцца\\ Перад ёй паклонна,\\ Дзівіцца ігруша\\ На мяжы зялёнай.\\ \\ А яна – царыца –\\ Весела, шчасліва\\ Карануе песняй\\ Залатое жніва.\\ \\ Смела йдзе у сонцы\\ Ўся сама – як сонца,\\ Гэта жнейка наша\\ У нашаей старонцы.\\ \\ 1911 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]]