~~META: title = Янка Купала — Для зямлі прадзедаў маіх... &keywords = зямля &abstract = Чытаць санет Янкі Купалы "Для зямлі прадзедаў маіх..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Для зямлі прадзедаў маіх... ====== Я табе, зямля мая прадзедаў маіх,\\ Не патраплю нічога жалець на свеце,\\ На свет цэлы гатоў твой прыгон апеці\\ І ўзнясці пасад на магілішчах тваіх.\\ \\ Я цябе душой рад бы сваёй сагрэці\\ І карону сплесці з сонца, зор залатых,-\\ На цябе карону ўзлажыць, каб хоць на міг\\ Заяснела ты ў цяжка дабытым цвеце.\\ \\ За цябе загінуць гатоў я ў барацьбе\\ З крыўдай той, што цярпіш ад людзей і Бога,\\ Ад чужынца і ад сына свайго сляпога...\\ \\ Буду ў вечнай мучыцца жальбе і кляцьбе...\\ І за гэта толькі прашу, малю цябе:\\ Не гані ты мяне ад свайго парога.\\ \\ 1912 ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/санет]] * [[творы/уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]]