Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-быў-гэта-сон

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — Быў гэта сон...

Быў гэта толькі сумны сон
Душы расплаканай маей,
Што сярод бледных будных дзён
Я свята меў, глядзеў святлей.

Быў гэта толькі сумны сон,
Што у вачох яе скрозь смех
Чытаў святы сабе закон
Кахання шчырага і ўцех.

Быў гэта толькі сумны сон,
Што вось інакшая яна
I пойме болю майго стогн,
Зірне ў душу маю да дна.

Быў гэта толькі сумны сон,
Што развяду я з ёй бяду,
Што пад яе напеваў звон
Лягчэй к магіле дабрыду.

Ўсё для мяне быў гэта сон;
Хтось іншы яву меў ў жыцці, –
Ён ёй і мне стварыў прыгон,
А сам сышоў, каб… не прыйсці!

1915

Падобныя старонкі

  • янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
  • янка-купала/янка-купала-сон-на-кургане
  • янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы
  • янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп
творы/янка-купала/янка-купала-быў-гэта-сон.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki