~~META: title = Янка Купала — Быў гэта сон... &keywords = гэта, толькі, сумны &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Быў гэта сон..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Быў гэта сон... ====== Быў гэта толькі сумны сон\\ Душы расплаканай маей,\\ Што сярод бледных будных дзён\\ Я свята меў, глядзеў святлей.\\ \\ Быў гэта толькі сумны сон,\\ Што у вачох яе скрозь смех\\ Чытаў святы сабе закон\\ Кахання шчырага і ўцех.\\ \\ Быў гэта толькі сумны сон,\\ Што вось інакшая яна\\ I пойме болю майго стогн,\\ Зірне ў душу маю да дна.\\ \\ Быў гэта толькі сумны сон,\\ Што развяду я з ёй бяду,\\ Што пад яе напеваў звон\\ Лягчэй к магіле дабрыду.\\ \\ Ўсё для мяне быў гэта сон;\\ Хтось іншы яву меў ў жыцці, –\\ Ён ёй і мне стварыў прыгон,\\ А сам сышоў, каб... не прыйсці!\\ \\ 1915 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-сон-на-кургане]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]]