~~META: title = Янка Купала — А хто там ідзе? &keywords = Купала, хто, там, ідзе &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "А хто там ідзе?" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — А хто там ідзе? ====== А хто там ідзе, а хто там ідзе\\ У агромністай такой грамадзе?\\ – Беларусы.\\ \\ А што яны нясуць на худых плячах,\\ На руках ў крыві, на нагах у лапцях?\\ – Сваю крыўду.\\ \\ А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,\\ А куды ж нясуць на паказ сваю?\\ – На свет цэлы.\\ \\ А хто гэта іх, не адзін мільён,\\ Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?\\ – Бяда, гора.\\ \\ А чаго ж, чаго захацелась ім,\\ Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?\\ – Людзьмі звацца. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]]