~~META: title = Янка Купала — Асёл і яго цень &keywords = асёл, цень &abstract = Чытаць байку Янкі Купалы "Асёл і яго цень" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Асёл і яго цень ====== Асёл, убачыўшы ў вадзе\\ Ў крынічнай свой асліны цень,\\ Здзівіўся, стаў, далей не йдзе,\\ Глядзіць ды думае, як пень.\\ \\ Які тут чорт намаляваў\\ Мяне інакшым, як я ёсць?\\ Такія вушы падаваў,\\ Так пакрывіў на спіне косць!\\ \\ I, каб сябе не аглядаць\\ Ды разагнаць сваю нуду,\\ Ён капытом давай мяшаць\\ З гразёю чыстую ваду. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-я-і-цень]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]]