~~META: title = Янка Купала — Алеся &keywords = кукавала, люлі, матуля, сонца, зялёным, зязюля, лесе, згадала, алесі, засні, паляцела, выйдзе &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Алеся" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Алеся ====== Кукавала зязюля\\ У зялёным лесе,\\ Гадавала матуля\\ Дачушку Алесю.\\ \\ Гаманіў бор сасновы\\ Ўвечары і ранкі,\\ Над калыскай ліповай\\ Пела калыханкі.\\ \\ – Спі, засні, мая дзетка,\\ Птушкі ўжо заснулі,\\ Спі, засні, мая кветка,\\ Люлі, люлі, люлі.\\ \\ Спі, не ведай трывогі,\\ Надыдзе часінка, –\\ На свае ўстанеш ногі,\\ Мая ты дзяўчынка.\\ \\ Будзеш кужаль ты прасці,\\ Будзеш ткаці кросны,\\ Выглядаць долі, шчасця\\ Ў маладыя вёсны.\\ \\ Кукавала зязюля\\ У зялёным лесе,\\ Не згадала матуля,\\ Што выйдзе з Алесі.\\ \\ Як набралася моцы\\ Матчына дачушка,\\ Паляцела да сонца\\ Пералётнай птушкай.\\ \\ Паляцела дзяўчына\\ Самалётам гонкім\\ Над шчаслівай краінай,\\ Над роднай старонкай.\\ \\ Адчыняе вароты\\ Нябесным маршрутам\\ Ці, як ястраб, з высотаў\\ Скача з парашутам.\\ \\ I да сонца праз хвілю,\\ А ўсё вышай, вышай!\\ Самалётавым крыллем\\ Воблакі калыша.\\ \\ Стара маці днём, ночкай\\ Марыць ля аконца:\\ Ужо к прасніцы дочка\\ Не зляціць з-пад сонца.\\ \\ Кукавала зязюля\\ У зялёным лесе,\\ Не згадала матуля,\\ Што выйдзе з Алесі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]]