~~META: title = Янка Купала — Адцвітанне &keywords = толькі, сэрца, думка &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Адцвітанне" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Адцвітанне ====== Не шасцяць каласы.\\ Звон не валіцца з касы.\\ Не кладуцца ў стог пласты,\\ Толькі сыплюцца лісты\\ На яловыя кусты,\\ На сухія верасы.\\ \\ Не іскрыцца небазор,\\ Не цвіце трава-чабор.\\ Не цыгліць птушыны стан,\\ Толькі поўзае туман,\\ Вецер б’е ў нямы курган, –\\ Шапаціць імглісты бор.\\ \\ Змога вольная снуе,\\ Вочы ўставіўшы свае,\\ То галубне, то пужне.\\ Сэрца б’ецца у паўсне.\\ Думка сэрцу аб вясне\\ Здрадны голас падае.\\ \\ 1909\\ \\ Крыніца: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. – Мн., Маст. літ., 1996. – 342 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]]