~~META: title = Янка Купала — Адвечная песня &keywords = Купала, адвечная, песня &abstract = Аналіз і мастацкія асаблівасці драматычнай паэмы Янкі Купалы "Адвечная песня" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Адвечная песня ====== "Адвечная песня" (1908) — першая напісаная Купалам драматычная паэма. У 12 частках-праявах раскрываецца жыццё галоўнага героя твора Мужыка ад нараджэння і да самай смерці. Кожная частка — пэўны этап у жыцці героя. Купала паказаў, што Мужык, як і кожны чалавек, прыходзіць у гэты свет свабодным. Жыццё над калыскай сялянскага дзіцяці спявае: Ён будзе ўсіх чыста дужэй,\\ Ён будзе ўсіх чыста мудрэй...\\ Так будзе ён царам прыроды,\\ Сам найдасканальнага роду... \\ Аднак царом прыроды Мужык не становіцца. Нават скупы дастатак у сялянскай сям'і залежыць ад прыроды — каб не вымачыла і не высушыла збажыну, не пабіла градам і г. д. (праява «Лета»). Дужасць, мудрасць, дасканаласць чалавека пры сутыкненні з рэчаіснасцю набываюць чыста тэарэтычны характар. У апошняй праяве, калі ўстае з магілы цень Мужыка, Жыццё смяецца над чалавекам, яно таксама супраць чалавека: Я сілам цямрачым у рукі\\ Няпраўд пустазелле дало,\\ Хай сеюць знішчэнне і мукі,\\ Хай корча ўсіх змога і зло. \\ З Мужыком сталася так, як прадказалі на яго хрэсьбінах Жыццё, Доля, Бяда, Холад і Голад. Усе яго памкненні, змаганне, мазольная потная праца нічога не далі, ён пераможаны. Мужык у паэме памірае па сутнасці два разы. Першы раз гіне пад паваленай хвояй, другі — добраахвотна вяртаецца ў магілу, бо за яе «страшней людзі і свет». Вобраз Мужыка набывае ў паэме выразную трагедыйнасць.\\ [[постаці/янка-купала|Янка Купала]] звярнуўся да рэалістычных і сімвалічных сродкаў мастацкай выразнасці. У творы шэраг умоўных вобразаў — Жыццё, Доля, Бяда, Голад, Холад, Вясна, Лета, Восень, Зіма. Вобразы людзей — Мужык, Жонка, Араты, Пастушок, Маці, Магазыннік і інш. — абагульненыя, індывідуальна-канкрэтныя рысы ў іх адсутнічаюць.\\ Паэма цікавая з боку формы. Кожная яе частка-праява мае сваю танальнасць, сваю адметную рытміка-інтанацыйную арганізацыю. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/валачобныя-песні]] * [[слоўнік/вясельныя-песні]] * [[слоўнік/песня]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]] * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]]