~~META: title = Янка Купала — Хлопчык і лётчык &keywords = Купала, лётчык &abstract = Чытаць верш Янкі Купалы "Хлопчык і лётчык" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Купала — Хлопчык і лётчык ====== — Мой мілы таварыш, мой лётчык,\\ Вазьмі ты з сабою мяне!\\ Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык\\ I ўмею ўжо лётаць у сне.\\ \\ Мне мама сягоння казала,\\ Што стукнула мне ўжо сем год.\\ Табе гэта, можа, і мала,\\ А мне ляцець толькі ў палёт.\\ \\ Мне ўжо надакучыла дома —\\ У дзіцячы хадзі адно сад.\\ А так паглядзеў бы, вядома,\\ На іншы парадак і лад.\\ \\ Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я\\ Пабыць у людзях, паглядзець,\\ Як месяц на небе начуе,\\ Як блукае ў лесе мядзведзь,\\ \\ Як свецяцца ночкаю зоры,\\ А днём не відаць іх чаму,\\ Як рэчкі ў далёкія моры\\ Улетку плывуць і ўзіму.\\ \\ На моры зірнуць хоць раз вокам,\\ Як ходзяць па іх караблі,\\ Ляцеці далёка, высока\\ Ды так пабываць і ў Крамлі...\\ \\ Вось гэтак у добрым здароўі\\ Мы будзем ляцець і ляцець.\\ Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою,\\ Не будзеш ты клопату мець! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>легендарны-ваенны-лётчык]] * [[творы/пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-голас-вечнага-хлопчыка]] * [[творы/клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-хлопчык-пакідайчык]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-праўдзівы-хлопчык]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-бусел-і-хлопчык]]