~~META: title = Янка Золак — Чорнай птушкаю ночка засне... &keywords = яшчэ, раны, свабоды &abstract = Чытаць верш Янкі Золака "Чорнай птушкаю ночка засне..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Чорнай птушкаю ночка засне... ====== Чорнай птушкаю ночка засне,\\ Мігацяць залацістыя зоры;\\ Разам з імі ў пакутлівым сне\\ Абыходжу Радзімы прасторы.\\ \\ Бачу я, што паўсюдна вайна\\ Прынясла незалечныя раны;\\ Дзе віхурай прайшлася яна –\\ Нівы кроўю заліты, стаптаны.\\ \\ Ліхаімцы рабуюць дабро,\\ Забіваюць жанок, малалетак,\\ Разліваюць нявінную кроў\\ I драсуюць сялянскі палетак.\\ \\ Ды жыве яшчэ вера ў вачах\\ Юных носьбітаў нашай свабоды.\\ Любы край наш яшчэ не зачах, –\\ Яго веліч убачаць народы.\\ \\ Прыйдзе час – лепшай долі гады,\\ Мы залечым крывавыя раны.\\ Загучыць тады смех малады\\ На прасторах, красою убраных.\\ \\ 6 чэрвеня 1943 г ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-мой-дух]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-газэла]] * [[постаці/янка-золак]]