Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-золак:янка-золак-цвет-вішні

Гэта старая версія дакумента!


Янка Золак — Цвет вішні

Цвет вішні бела-ружаваты
Глядзіцца ў нашае вакно
Й нібы гаворыць, што даўно
Вясна ўжо ходзіць каля хаты.
Твае смяюцца вачаняты
I грэюць сэрца мне ізноў.
Цвет вішні бела-ружаваты
Глядзіцца ў нашае вакно.
Жаўрук спявае, як наняты,
Яго ў паднеб’і не відно,
Ды спеў яго такі багаты!
П’яніць мяне, нібы віно,
Цвет вішні бела-ружаваты.

20 красавіка 1992 г.

Падобныя старонкі

  • рандэль
  • янка-золак/янка-золак-прыйсце
  • янка-золак
  • янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны
  • янка-золак/янка-золак-газэла
творы/янка-золак/янка-золак-цвет-вішні.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki