~~META: title = Янка Золак — Цвет вішні &keywords = цвет, вішні, бела-ружаваты, глядзіцца, нашае, вакно &abstract = Чытаць рандэль Янкі Золака "Цвет вішні" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Цвет вішні ====== Цвет вішні бела-ружаваты\\ Глядзіцца ў нашае вакно\\ Й нібы гаворыць, што даўно\\ Вясна ўжо ходзіць каля хаты.\\ Твае смяюцца вачаняты\\ I грэюць сэрца мне ізноў.\\ Цвет вішні бела-ружаваты\\ Глядзіцца ў нашае вакно.\\ Жаўрук спявае, як наняты,\\ Яго ў паднеб’і не відно,\\ Ды спеў яго такі багаты!\\ П’яніць мяне, нібы віно,\\ Цвет вішні бела-ружаваты.\\ \\ 20 красавіка 1992 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/рандэль]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце]] * [[постаці/янка-золак]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-газэла]]