творы:янка-золак:янка-золак-у-пошуках-долі
Гэта старая версія дакумента!
Янка Золак — У пошуках долі
Цісне грудзі мне скруха-навала,
Цісне, душыць і ўдзень і ўначы.
Дзе-ж ты, доля мая, запрапала?
Мо’ прыстала ў палёх, ідучы?
З ціхім плачам гамоняць у гаю
Кроны сумныя белых бяроз.
Хоць я песню калі й заспяваю,
Зрок туманіцца вільгаццю слёз.
Хай сумуюць бярозы у гаю!
Па шляхох Беларусі пайду:
Або долю сваю напаткаю,
Або крыж пад бярозай знайду.
Я іду, а над роднай краінай
Цёмнай хмарай ляцяць крумкачы,
Не даюць мне прасветлай хвіліны
I спакою ні ўдзень, ні ўначы.
Я іду, а прысады шапочуць
Мне ціхутка і ўдзень і ўначы,
Нібы голлем сказаць яны хочуць:
«Долю знойдзеш, з людзьмі ідучы!»
2 кастрычніка 1941
Падобныя старонкі
- янка-золак/янка-золак-мой-дух
- янка-золак/янка-золак-прыйсце
- янка-золак/янка-золак-газэла
- янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны
- янка-золак
творы/янка-золак/янка-золак-у-пошуках-долі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1