~~META: title = Янка Золак — У пошуках долі &keywords = ўначы, ўдзень, слова, ідучы, краінай, цісне, ласкай, роднае &abstract = Чытаць верш Янкі Золака "У пошуках долі" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — У пошуках долі ====== Цісне грудзі мне скруха-навала,\\ Цісне, душыць і ўдзень і ўначы.\\ Дзе-ж ты, доля мая, запрапала?\\ Мо’ прыстала ў палёх, ідучы?\\ \\ З ціхім плачам гамоняць у гаю\\ Кроны сумныя белых бяроз.\\ Хоць я песню калі й заспяваю,\\ Зрок туманіцца вільгаццю слёз.\\ \\ Хай сумуюць бярозы у гаю!\\ Па шляхох Беларусі пайду:\\ Або долю сваю напаткаю,\\ Або крыж пад бярозай знайду.\\ \\ Я іду, а над роднай краінай\\ Цёмнай хмарай ляцяць крумкачы,\\ Не даюць мне прасветлай хвіліны\\ I спакою ні ўдзень, ні ўначы.\\ \\ Я іду, а прысады шапочуць\\ Мне ціхутка і ўдзень і ўначы,\\ Нібы голлем сказаць яны хочуць:\\ «Долю знойдзеш, з людзьмі ідучы!»\\ \\ 2 кастрычніка 1941 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-мой-дух]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-газэла]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]] * [[постаці/янка-золак]]