~~META: title = Янка Золак — У грудзях – пачуццяў бура... &keywords = бура, здуру, вяроўку &abstract = Чытаць верш Янкі Золака "У грудзях – пачуццяў бура..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — У грудзях – пачуццяў бура... ====== У грудзях – пачуццяў бура,\\ Ў галаве – ад думак вятругі:\\ Звар’яцела Беларусь і, здуру,\\ На сябе надзела ланцугі;\\ \\ Канапляную звіла вяроўку,\\ Каб зрабіць дабротную пятлю\\ I ўсадзіць туды сваю галоўку,\\ Як з Расіяй пажадае «шлюб».\\ \\ Не хачу пры гэтакай нагодзе\\ На хаўтурах Бацькаўшчыны быць.\\ Ці ж сапраўды ты здурнеў, народзе,\\ I пажыць не хочаш без журбы?\\ \\ Ліпень-жнівень 1994 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>душа-народа]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-народ-у-трылогіі-на-ростанях-]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]] * [[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака]]