~~META: title = Янка Золак — Танкі &keywords = песню, цаль, свет &abstract = Чытаць "Танкі" Янкі Золака &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Танкі ====== **I** Песню ў лёт пусці,\\ Хай яна чаруе свет!\\ Не заўжды ў жыцці\\ Вішня дасць і ўвосень цвет.\\ Сэрцу-ж – двойчы не цвісці.\\ **II** Крок людзей заўжды\\ Скіраваны проста ўдаль!\\ Нашыя сляды –\\ Пена ў отмуці ад хваль.\\ Ад радзін да смерці – цаль.\\ **III** Песню прапела\\ Яна ў белым хораме.\\ Песня нясмела\\ Птахам за горамі\\ Мляўка у стоме асела.\\ \\ 4-6 жніўня 1951 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-японскія-танкі]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-газэла]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]] * [[слоўнік/танка]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце]]