~~META: title = Янка Золак — Родная мова &keywords = яшчэ, вечар, ранак, лютага &abstract = Чытаць акраверш Янкі Золака "Родная мова" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Родная мова ====== //(Акраверш)// \\ **Р**однай мовы чароўныя гукі,\\ **О** як любы вы нам ад прадвесня!\\ **Д**зіцянём яшчэ цягнем к вам рукі,\\ **Н**ібы ловячы матчыну песню.\\ **А** як толькі ўбяромся мы ў сілу, –\\ **Я**ркай зоркай вы нам да магілы.\\ **М**ілагучных, ад шчырага сэрца,\\ **О**даў мала яшчэ напісана\\ **В**ам, каб можна было імі грэцца,\\ **А**здабляючы вечар і ранак.\\ \\ 26 лютага 1982 г. \\ \\ Крыніца: Золак Янка. Вятрыска з радзімай краіны: Зб. выбр. тв. / Уклад. і прадм. Л. Пранчак. – Мн.: БелАДІ, 1996 – 312 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]] * [[слоўнік/аўтарская-мова]] * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]] * [[слоўнік/літаратурная-мова]]