Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-золак:янка-золак-роднае-слова

Гэта старая версія дакумента!


Янка Золак — Роднае слова

Над палеткамі роднага краю
Праняслася пажога вайны,
Спапяліла шалёную зграю,
Абудзіла спрадвечныя сны;

Разбудзіла радзімую мову
I яна паляцела у свет.
Беларускае роднае слова,
Я вітаю цябе, твой паэт!

Ты ўзышло на суцэльных руінах,
Цёплай ласкай сагрэла душу.
Над маёю знядбанай краінай
Хай плыве няўміручы твой шум;

Абдары сваёй ласкай сардэчнай
Нашы мары, надзеі і дні;
Няўміручае, спеўнае! Вечна
Над калыскай дзіцячай звіні!

Сей разумную праўду народу,
Абуджай, заклікай і вядзі.
Як паходня ў баях за свабоду
Беларускаму люду свяці!

23 ліпеня 1942 г.
6 верасня 1994 г.

Падобныя старонкі

  • слова
  • роднае-слова
  • іншае/слова-пра-паход-ігаравы
  • хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова
творы/янка-золак/янка-золак-роднае-слова.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki