~~META: title = Янка Золак — Роднае слова &keywords = ласкай &abstract = Чытаць верш Янкі Золака "Роднае слова" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Роднае слова ====== Над палеткамі роднага краю\\ Праняслася пажога вайны,\\ Спапяліла шалёную зграю,\\ Абудзіла спрадвечныя сны;\\ \\ Разбудзіла радзімую мову\\ I яна паляцела у свет.\\ Беларускае роднае слова,\\ Я вітаю цябе, твой паэт!\\ \\ Ты ўзышло на суцэльных руінах,\\ Цёплай ласкай сагрэла душу.\\ Над маёю знядбанай краінай\\ Хай плыве няўміручы твой шум;\\ \\ Абдары сваёй ласкай сардэчнай\\ Нашы мары, надзеі і дні;\\ Няўміручае, спеўнае! Вечна\\ Над калыскай дзіцячай звіні!\\ \\ Сей разумную праўду народу,\\ Абуджай, заклікай і вядзі.\\ Як паходня ў баях за свабоду\\ Беларускаму люду свяці!\\ \\ 23 ліпеня 1942 г.\\ 6 верасня 1994 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/слова]] * [[ibdc.ped>роднае-слова]] * [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы]] * [[ibdc.ped>хто-ж-аўтар-слова-пра-паход-ігаравы]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-слова]]