~~META: title = Янка Золак — Размова з ветрам &keywords = вецер &abstract = Чытаць верш Янкі Золака "Размова з ветрам" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Размова з ветрам ====== – Буйны вецер, сябрук гутарлівы!\\ Раскажы, не хавайся ад нас:\\ Ці прыждом, каб над Краем шчаслівы\\ Промень долі ніколі не гас?\\ \\ – Не сумуй, не бядуй! – кажа вецер,\\ Беларусь яшчэ ўстане ад сну;\\ Яе доля не блудзіць па свеце,\\ Яна ў муках народзіць Вясну.\\ \\ 16 чэрвеня 1943 г ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/янка-золак]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-газэла]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-мой-дух]]