творы:янка-золак:янка-золак-прыйсце
Гэта старая версія дакумента!
Янка Золак — Прыйсце
Мой дух, узвіўшыся ў прасторы,
Да сонца, зораў і планет,
Глядзіць з вышынь на Божы свет
Істужкі рэк, грамады гораў.
I бачыць ён: як прывід-змора,
Блукае ў цемры з веку ў век
Сварлівы, злосны чалавек –
Каваль жыцця і дойлід гора.
Яму насустрач – яркі промень
Свідруе цемру, крышыць, ломіць,
Бы крохкае й сухое лісце.
Шточас імклівей ды іскрысцей
Ідзе магутным ледаломам
Жаданае вякамі Прыйсце.
3 лютага 1958 г.
Падобныя старонкі
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
- вянок-санетаў
- санет
- максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
- янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1