~~META: title = Янка Золак — Прыйсце &keywords = прыйсце &abstract = Чытаць санет Янкі Золака "Прыйсце" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Прыйсце ====== Мой дух, узвіўшыся ў прасторы,\\ Да сонца, зораў і планет,\\ Глядзіць з вышынь на Божы свет\\ Істужкі рэк, грамады гораў.\\ \\ I бачыць ён: як прывід-змора,\\ Блукае ў цемры з веку ў век\\ Сварлівы, злосны чалавек –\\ Каваль жыцця і дойлід гора.\\ \\ Яму насустрач – яркі промень\\ Свідруе цемру, крышыць, ломіць,\\ Бы крохкае й сухое лісце.\\ \\ Шточас імклівей ды іскрысцей\\ Ідзе магутным ледаломам\\ Жаданае вякамі Прыйсце.\\ \\ 3 лютага 1958 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]]