~~META: title = Янка Золак — Ода маці &keywords = маці, жыццё, дзяцей, прынёс, жыцця, свет, хвала &abstract = Чытаць верш Янкі Золака "Ода маці" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Ода маці ====== //Маме Ганне// Хвала табе, жанчына-Маці,\\ Хвала і мой зямны паклон!\\ Бо ты, каб даць жыццё дзіцяці,\\ Сваё жыццё кладзеш на кон.\\ \\ Дзяцей ты песціш і гадуеш,\\ Каб іх людзьмі пусціць у свет,\\ Хоць мо’ не кожны з іх шануе\\ Цябе – жыцця зямнога цвет.\\ \\ Быць можа, хтосьці з іх няўдзячны\\ Прынёс у косы твае снег;\\ Ад іх ты, часам, і паплачаш,\\ Але дзяцей не праклянеш.\\ \\ Ты – жыццядайная крыніца,\\ Што жывіць нас із роду ў род.\\ Табою смела ганарыцца\\ I сем’янін твой і народ.\\ \\ Не грэх тут будзе прыгадаці:\\ Табе пашану й Бог прынёс,\\ Бо праз цябе, людзкая Маці,\\ На свет прыйшоў Ісус Хрыстос.\\ \\ Хвала-ж табе, руплівай Маці!\\ Я прад табой хілю чало.\\ Каб не магла жыцця ты даці, –\\ На свеце й нас-бы не было.\\ \\ 10 траўня 1969 г.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/ода]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[ibdc.ped>да-маці]]