~~META: title = Янка Золак — Наша мова &keywords = мова &abstract = Чытаць акраверш Янкі Золака "Наша мова" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Наша мова ====== //(Акраверш)// **//Н//**аша мова – бярозавік весні,\\ **//А//**ксаміт жаўруковае песні,\\ **//Ш//**ум гаёў, пушчы грознае голас,\\ **//А//**кавітай успоены колас,\\ **//М//**атак нашых пяшчоты адвеку,\\ **//О//**тмуць-вір у вазёрах і рэках,\\ **//В//**асілёк сінявокі у збожжы,\\ **//А//**гняцвет нашай сілы, дар Божы\\ \\ 16 лютага 1981 г ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/мова-мастацкай-літаратуры]] * [[слоўнік/аўтарская-мова]] * [[слоўнік/няўласна-простая-мова]] * [[слоўнік/вершаваная-мова]] * [[слоўнік/літаратурная-мова]]