~~META: title = Янка Золак — Мой дух &keywords = дух, маладосці, срабрыцца, скроні &abstract = Чытаць трыялет Янкі Золака "Мой дух" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Мой дух ====== Мой дух не страціў маладосці,\\ Хоць пачалі срабрыцца скроні;\\ Хоць да магілы старасць гоніць,\\ Мой дух не страціў маладосці.\\ Жыццё яшчэ у сэрцы звоніць,\\ Крынічаць думкі весялосці...\\ Мой дух не страціў маладосці,\\ Хоць пачалі срабрыцца скроні.\\ \\ 14 студзеня 1944 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-юнацтва-светлая-часіна]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-трыялет]] * [[слоўнік/трыялет]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-трыялет]] * [[творы/данута-бічэль-загнетава/данута-бічэль-загнетава-не-называй-мяне-]]