~~META: title = Янка Золак — Кляшчы &keywords = беларус, кляшчы &abstract = Чытаць верш Янкі Золака "Кляшчы" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Кляшчы ====== Ці ж хто не ведае кляшча натуру?\\ Ён упіваецца ў чужую скуру\\ I смокча кроў свае ахвяры,\\ Пакуль здаволіцца, пачвара.\\ I сёння – бачу я у скрусе –\\ На целе нашай Беларусі\\ Сядзяць былых часоў кляшчы,\\ Хоць сёй-той з болю і крычыць.\\ \\ Дакуль жа будзеш, беларус,\\ Цярпець былых кляшчоў хаўрус?\\ \\ 21 сакавіка 1992 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-газэла]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-мой-дух]] * [[постаці/янка-золак]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]]