~~META: title = Янка Золак — Газэла &keywords = ружа &abstract = Чытаць газэлу Янкі Золака &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Газэла ====== За вакном маім ластаўкі кружаць...\\ Пасля дожджыка яркая ружа\\ \\ Усміхаецца ласкавей неяк.\\ I п’яніць мяне водарам ружа.\\ \\ Маё сэрца цяпер палымнее,\\ Як расцвіўшая толькі што ружа.\\ \\ I душа мая гэтак-жа свежа,\\ Як абмытая дожджыкам ружа.\\ \\ Я гляджу на весёлкі мярэжу...\\ Гэта – ярка цвіце ў небе ружа.\\ \\ Я і сам маладзею, мой дружа,\\ Як пад сонцам і дожджыкам ружа. \\ \\ 25 снежня 1965 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[постаці/янка-золак]] * [[творы/янка-золак/творчасць-янкі-золака]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-мой-дух]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]]