~~META: title = Янка Золак — Ворагам беларушчыны &keywords = жыць, хочаце, волі, шлях, крыві, няўжо, нашто &abstract = Чытаць верш Янкі Золака "Ворагам беларушчыны" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Ворагам беларушчыны ====== Чаго вам хочацца, сатрапы?\\ Нашто вам трэба наша кроў?\\ Нашто рвяцё агіднай лапай\\ З кагорты нашай змагароў?\\ \\ За што вы помсціце, скажыце?!\\ Хіба за тое, што яны\\ Вучылі нас, як жыць на свеце\\ Без крыўды, здзекаў і маны?\\ \\ Няўжо вы хочаце наганам\\ Спыніць за Бацькаўшчыну рух,\\ Сваёю сілаю паганай\\ Здушыць крывіцкі вольны дух?\\ \\ Няўжо вы хочаце прымусіць\\ Крывіцкіх доблесных сыноў\\ Зрачыся Маці-Беларусі\\ I пад прыгон пайсці ізноў?\\ \\ Не ўдасца вам, забойцаў зграя,\\ На Беларусь надзець хамут!\\ Вам не гуляць у нашым краі,\\ Не цешыць сэрца звонам пут!\\ \\ Дарэмны вашы намаганні:\\ Жыў беларус і будзе жыць!\\ Ён сам здалее у змаганні\\ Свой шлях да волі пралажыць!\\ \\ Вы не спужаеце нас болей\\ Пагрозай смерці з-за вугла;\\ I, шлях цярэбячы да волі,\\ Мы знішчым вас усіх датла.\\ \\ Надыйдзе грозны час расплаты\\ За кроплі нашае крыві, –\\ Не хопіць вам, забойцы-каты,\\ Ўсёй вашай чорнае крыві.\\ \\ 14 снежня 1943 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-газэла]] * [[постаці/янка-золак]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-мой-дух]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]]