~~META: title = Янка Золак — Божа Ўсяўладны &keywords = Божа, Ўсяўладны, магутны &abstract = Чытаць малітву Янкі Золака "Божа Ўсяўладны" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Божа Ўсяўладны ====== **//(Малітва)//** Музыка Міколы Равенскага \\ О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,\\ Пазбаў Беларусь ад напасці;\\ Дай волю краіне, і нам шматпакутным\\ Дай сілу, надзею і шчасце!\\ \\ Цябе, Божа, молім у спеве сугучным:\\ З’яві сваю добрую волю!\\ О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,\\ Пайшлі нам шчаслівую долю!\\ \\ Мы – дзеці твае, мы з пакораю просім:\\ Пазбаў нас ад цяжкае мукі!\\ Мы лёс Беларусі і наш лёс прыносім\\ Табе ў справядлівыя рукі.\\ \\ О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,\\ Пазбаў Беларусь ад напасці;\\ Дай волю краіне, і нам шматпакутным\\ Дай сілу, надзею і шчасце.\\ \\ Жнівень 1946 г. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/малітва]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-малітва]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-мая-малітва]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вячэрняя-малітва]]