Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-золак:янка-золак-белая-светлая-чыстая

Гэта старая версія дакумента!


Янка Золак — Белая, светлая, чыстая...

Белая, светлая, чыстая,
Мой галасісты жаўрук!
Ты – мая доля вячыстая
Маці мая – Беларусь!

Летняй улевай купаная,
Першага снегу бялей.
Толькі адна ты каханая,
Цэлага свету мілей.

Свежай расою абмытая,
Многа ты зведала скрух
Сынам сваім не забытая
Маці мая – Беларусь.

Доля твая не згалелая,
Ты яшчэ ўбачыш зару,
Светлая, чыстая, белая
Маці мая – Беларусь!

22 сакавіка 1985 г

Падобныя старонкі

  • янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны
  • янка-золак/янка-золак-газэла
  • янка-золак/янка-золак-прыйсце
  • янка-золак
  • янка-золак/янка-золак-мой-дух
творы/янка-золак/янка-золак-белая-светлая-чыстая.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki