~~META: title = Янка Золак — Белая, светлая, чыстая... &keywords = Беларусь, маці, доля, белая, светлая, чыстая &abstract = Чытаць верш Янкі Золака "Белая, светлая, чыстая..." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Золак — Белая, светлая, чыстая... ====== Белая, светлая, чыстая,\\ Мой галасісты жаўрук!\\ Ты – мая доля вячыстая\\ Маці мая – Беларусь!\\ \\ Летняй улевай купаная,\\ Першага снегу бялей.\\ Толькі адна ты каханая,\\ Цэлага свету мілей.\\ \\ Свежай расою абмытая,\\ Многа ты зведала скрух\\ Сынам сваім не забытая\\ Маці мая – Беларусь.\\ \\ Доля твая не згалелая,\\ Ты яшчэ ўбачыш зару,\\ Светлая, чыстая, белая\\ Маці мая – Беларусь!\\ \\ 22 сакавіка 1985 г ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-газэла]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-прыйсце]] * [[постаці/янка-золак]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-мой-дух]]