творы:янка-журба:янка-журба-янук-у-лесе
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Янук у лесе
На ўсходзе румяніцца неба…
Янук выганяе карову,
Спяшаецца вельмі хлапчук.
Дагнаўшы старога Міколу
З вялікай трубой серабрыстай,
У лес паімчаўся хлапчук…
А вось і калгасная пушча,
А колькі тут рознай прынады,
А колькі чырвоных суніц!..
Зайшоў ён у самую гушчу:
Ён кожнаму кусціку рады,
Бо лес так прыемна шуміць,
I Янку заўсёды ён вабіць
Разложыстым дахам зялёным
I гоманам птушак лясных.
Тут стромкія ясені, грабы,
Бярозы, рабіны і клёны,
Тут водар смалістай сасны.
Дол выслан сунічнікам, лісцем,
Цвіце каляровасцю кветак,
Што зораць вясёлкай-расой.
I хлопчыку ўсё люба ў лесе,
Ўсё Янку страчае прыветна,
Ўсё цешыць красою сваёй.
1940
Падобныя старонкі
- янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
- янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
- янка-журба/янка-журба-коцік
- янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
- янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
творы/янка-журба/янка-журба-янук-у-лесе.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1