~~META: title = Янка Журба — Янук у лесе &keywords = колькі, хлапчук, янку, рабіны, бярозы &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Янук у лесе" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Янук у лесе ====== На ўсходзе румяніцца неба...\\ Янук выганяе карову,\\ Спяшаецца вельмі хлапчук.\\ \\ Дагнаўшы старога Міколу\\ З вялікай трубой серабрыстай,\\ У лес паімчаўся хлапчук...\\ \\ А вось і калгасная пушча,\\ А колькі тут рознай прынады,\\ А колькі чырвоных суніц!..\\ \\ Зайшоў ён у самую гушчу:\\ Ён кожнаму кусціку рады,\\ Бо лес так прыемна шуміць,\\ \\ I Янку заўсёды ён вабіць\\ Разложыстым дахам зялёным\\ I гоманам птушак лясных.\\ \\ Тут стромкія ясені, грабы,\\ Бярозы, рабіны і клёны,\\ Тут водар смалістай сасны.\\ \\ Дол выслан сунічнікам, лісцем,\\ Цвіце каляровасцю кветак,\\ Што зораць вясёлкай-расой.\\ \\ I хлопчыку ўсё люба ў лесе,\\ Ўсё Янку страчае прыветна,\\ Ўсё цешыць красою сваёй.\\ \\ 1940 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]]