~~META: title = Янка Журба — Янка-баяніст &keywords = янка, клуб, добры, трактарыст, спеў, калгасе, працавіты, слаўны, камсамолец, баяніст &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Янка-баяніст" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Янка-баяніст ====== У калгасе нашым Янка – Слаўны баяніст, Камсамолец працавіты, – Добры трактарыст. \\ Сёння ў клубе вечарынка Ўжо шуміць даўно. Пазірае ў клуб лагодна Месяц праз акно. \\ Во дзяўчаты заспявалі, Янка ўміг да іх. Ён усіх баянам цешыць – Маладых, старых. \\ Заспяваў Янук пра Нёман, – Клуб увесь прыціх. Спеў прывабны, спеў натхнёны Захапляе ўсіх. \\ А як рушыў Янка ў танцы – Задрыжэў наш клуб, Бура воплескаў навокал: Янка ўсім нам люб. \\ У калгасе нашым Янка – Слаўны баяніст, Камсамолец працавіты, – Добры трактарыст. \\ \\ Крыніца: Журба Я. Вершы. Мн., "Нар. асвета", 1970. – 144 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]] * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]]