Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-як-люблю-я-цябе-беларусь

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Як люблю я цябе, Беларусь!..

Як люблю я цябе,
Беларусь ты мая,
І як дорага ўся
Прыгажосць мне твая!


Вось я полем іду
Цёплай летняй парой.
Я любуюся тут
Нашай роднай красой.


Ясната ў небе скрозь,
Няма воблачка ў ім.
Моцна вабіць мяне
Даль прасторам сваім.


Палымнее усход –
Нібы ўспыхнуў пажар.
Сонцу гімны звіняць;
Колькі ў гімнах тых чар!


Вось я ў пушчу прыйшоў;
Эх, які ж тут прастор!
Як далёка кругом
Лес шацёр распасцёр!


Тут бярозы стаяць
Беласнежнай сям’ёй;
Упрыгожаны дол
Аксамітам-травой.


А за лесам ізноў –
Сенажаці, палі.
Тут чакаюць зярна
Скібы свежай раллі.


Хутка вечар прыйшоў
З цішынёю сваёй –
І заснуў ціхім сном
Лес вячэрняй парой.


У абдымках смугі
Задрамалі кусты;
На зялёным галлі
Ўжо не шэпчуць лісты.


Вунь дыміцца рака,
Сціхлі скрозь галасы,
Замігцелі ў траве
Дыяменты расы.


Ўсю тваю прыгажосць,
Беларусь ты мая,
І тваю яснату,
Эх, люблю ж моцна я!


Як жа радасна мне
Твой прастор аглядаць,
Шчырым сэрцам цябе
З жыццём новым вітаць.



Крыніца: Журба Я. Вершы. – Мн.: Народная асвета, 1970. – 144 с.

Падобныя старонкі

  • янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
  • янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
  • янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
  • янка-журба/янка-журба-коцік
  • янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
творы/янка-журба/янка-журба-як-люблю-я-цябе-беларусь.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki