~~META: title = Янка Журба — Як люблю я цябе, Беларусь!.. &keywords = люблю, прастор, беларусь, прыгажосць &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Як люблю я цябе, Беларусь!.." &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Як люблю я цябе, Беларусь!.. ====== Як люблю я цябе,\\ Беларусь ты мая,\\ І як дорага ўся\\ Прыгажосць мне твая! \\ Вось я полем іду\\ Цёплай летняй парой.\\ Я любуюся тут\\ Нашай роднай красой. \\ Ясната ў небе скрозь,\\ Няма воблачка ў ім.\\ Моцна вабіць мяне\\ Даль прасторам сваім. \\ Палымнее усход –\\ Нібы ўспыхнуў пажар.\\ Сонцу гімны звіняць;\\ Колькі ў гімнах тых чар! \\ Вось я ў пушчу прыйшоў;\\ Эх, які ж тут прастор!\\ Як далёка кругом\\ Лес шацёр распасцёр! \\ Тут бярозы стаяць\\ Беласнежнай сям’ёй;\\ Упрыгожаны дол\\ Аксамітам-травой. \\ А за лесам ізноў –\\ Сенажаці, палі.\\ Тут чакаюць зярна\\ Скібы свежай раллі. \\ Хутка вечар прыйшоў\\ З цішынёю сваёй –\\ І заснуў ціхім сном\\ Лес вячэрняй парой. \\ У абдымках смугі\\ Задрамалі кусты;\\ На зялёным галлі\\ Ўжо не шэпчуць лісты. \\ Вунь дыміцца рака,\\ Сціхлі скрозь галасы,\\ Замігцелі ў траве\\ Дыяменты расы. \\ Ўсю тваю прыгажосць,\\ Беларусь ты мая,\\ І тваю яснату,\\ Эх, люблю ж моцна я! \\ Як жа радасна мне\\ Твой прастор аглядаць,\\ Шчырым сэрцам цябе\\ З жыццём новым вітаць. \\ \\ Крыніца: Журба Я. Вершы. – Мн.: Народная асвета, 1970. – 144 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-братняй-украіне]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае]] * [[творы/янка-журба/янка-журба-коцік]] * [[творы/янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы]]