~~META: title = Янка Журба — Шпак &keywords = шпак, вясна &abstract = Чытаць верш "Шпак" Янкі Журбы &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Шпак ====== Зніклі завірухі,\\ К нам вясна прыйшла;\\ Веснавое сонца\\ Многа шле цяпла. Сёння раніцою\\ Прыляцеў к нам шпак,\\ Сеў ён на бярозцы\\ I спявае так: «Выхадзіце, дзеці,\\ Сустракаць вясну!\\ Устала ўжо прырода\\ З зімовага сну. На лугу ўжо скора\\ Кветкі зацвітуць,\\ А над імі пчолкі\\ Звонка загудуць». Шлюць шпаку рабяты\\ Дружны свой адказ:\\ «Шчыра мы вітаем\\ Твой зварот да нас! На бярозе стройнай\\ Для цябе, дружок,\\ Мы даўно зрабілі\\ Новенькі дамок». \\ 1922 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>бясхвосты-шпак]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-шпак-купіў-магнітафон]] * [[ibdc.ped>шпак]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-шпак]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]]