~~META: title = Янка Журба — У школу &keywords = хлпчык, акно, школу, Васілёк &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "У школу" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — У школу ====== Сонейка зірнула\\ Ў мёрзлае акно,\\ Іскрамі заззяла\\ Дзіўна так яно.\\ \\ Раненька прачнуўся\\ Хлопчык Васілёк\\ I ў акно убачыў\\ Светленькі дзянёк.\\ \\ Жыва ён памыўся,\\ Паўтарыў урок,\\ Скоранька паснедаў\\ З таткам Васілёк.\\ \\ Сёння дзень вясёлы,\\ Ззяе яснатой:\\ Добра бегчы ў школу\\ Дзеткам грамадой.\\ \\ За акном, як срэбра,\\ Скрозь бялеўся снег.\\ Хлопчык хутка ў школу\\ З сябрамі пабег.\\ \\ 1922 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы]] * [[ibdc.ped>вясковы-асветнік]] * [[ibdc.ped>дарога-ў-школу]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-урок]]