~~META: title = Янка Журба — У зімовы вечар &keywords = добра, шпарка, пралятае &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "У зімовы вечар" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — У зімовы вечар ====== Маці адвячоркам\\ Села ля акна:\\ Хоча дзецям казку\\ Расказаць яна.\\ \\ Каля роднай мамкі\\ Селі мы ў радок.\\ Нам прытульна, добра,\\ Цёплы наш куток.\\ \\ Завіруха вые\\ Ў цемрадзі пустой.\\ Палілася казка\\ Хваляй залатой.\\ \\ Пра таго асілка,\\ Што павёў народ,\\ Каб прагнаць з краіны\\ Ўвесь варожы род.\\ \\ Слухаем уважна\\ Мы матульчын сказ.\\ Шпарка пралятае\\ Наш вячэрні час.\\ \\ Роем нашы думкі\\ Хуценька плывуць\\ Ўдаль, за акіяны,\\ Ў небяспечны пуць.\\ \\ Хай завеі ў полі,\\ Хай і сівер там, –\\ Тут, у цёплай хаце,\\ Добра з маткай нам.\\ \\ 1921 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-золак/янка-золак-ода-маці]] * [[ibdc.ped>сустрэча-з-маці]] * [[ibdc.ped>на-скрыжаванні]] * [[ibdc.ped>i-надыходзіць-дзень]] * [[ibdc.ped>да-маці]]