~~META: title = Янка Журба — Усход сонца &keywords = сонцу, рада, зямля &abstract = Чытаць верш Янкі Журбы "Усход сонца" &iftrue = nan ~~ ====== Янка Журба — Усход сонца ====== Ужо золак заззяў,\\ Святло льецца ў прастор.\\ I ачнуўся ад сну –\\ Ціха шэпчацца бор.\\ \\ Як кудзеля, туман\\ Яшчэ вісне ў палях,\\ I струменіць-плыве\\ Ад лугоў свежы пах.\\ \\ Загарэўся агнём\\ Край усходні нябёс,\\ I ляцяць на зямлю\\ Іскры сонечных кос.\\ \\ I здаецца – ўвесь свет\\ Яркім сонцам сагрэт.\\ Сонцу рада зямля –\\ Шле усмешку-прывет.\\ \\ Прашумеў вецярок\\ Па кустах лазняка –\\ I іскрыцца-гарыць\\ Залатая рака.\\ \\ А ўгары – небасхіл\\ Хараством зіхаціць...\\ Сонцу яснаму гімн\\ Безупынна гучыць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-фарбы-возера]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-на-ўсходзе-сонца]] * [[ibdc.ped>на-ўсходзе-сонца]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]] * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]]