творы:янка-журба:янка-журба-сярод-прыроды
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Сярод прыроды
З песняй, дзеці, сёння ў поле, –
Гэй, цвярдзей, наш крок!
Сабіраць гербарый школе
Пойдзе наш гурток.
Вось і поле… Мы ўдыхаем
Свежы пах палёў.
Узмацнім жа да прыроды
Мы сваю любоў!
Тут навучыць нас прырода
Ў шчырай працы жыць.
Навакол зірніце ўважна –
Праца скрозь кіпіць.
Залатыя пчолкі ўюцца
I збіраюць мёд;
Песні жаўранкаў ліюцца –
Весел іх палёт.
Вунь схіліліся з прыветам
Сінія званкі;
У праменнях сонца ўюцца
Мушкі, матылькі.
Вось прыйшлі мы ў гай зялёны;
Праца ў ім кругом.
Вунь мурашкі за работай:
Свой будуюць дом…
Дык любіце ж вы прыроду,
Хараство яе:
Сэрца б’ецца тут шчасліва,
А душа пяе.
Падобныя старонкі
- беражыце-прыроду
- зімовы-начлег
- крыштальны-звон-бяроз
- чалавек-і-прырода
творы/янка-журба/янка-журба-сярод-прыроды.1755963920.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin